У кватэры жыве 28-гадовая жанчына з чатырохгадовай дачкой. Гаспадыня паспела самастойна патушыць пажар вядром вады да прыезду ратавальнікаў. Дзяўчынку давялося змясціць у Пастаўскую цэнтральную бальніцу з атручваннем прадуктамі гарэння.

Як паведамляе прэс-служба МНС, прычынай пажару стала дзіцячае свавольства з агнём — дзіця падпаліла запальнічкай пасцельныя прыналежнасці. У выніку пажару пашкоджаны ложак, закураныя сцены і маёмасць у пакоі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?