Аляксандр Лукашэнка вызваліў замежных удзельнікаў VII Беларускага інвестыцыйнага форуму ад выплаты консульскага збору пры атрыманні беларускай візы. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

Удакладняецца, што рашэнне было прынята 26 кастрычніка пасля ўнясення адпаведнай ініцыятывы агенцтвам і Міністэрствам эканомікі.

На сайце Беларускага інвестыцыйнага форуму investforum.by апублікаваны спіс зарэгістраваных удзельнікаў, які папаўняецца па меры апрацоўкі рэгістрацыйных анкет. На сённяшні дзень у гэтым спісе прыкладна 280 прадстаўнікоў бізнесу, міжнародных арганізацый, экспертаў і інш. Бясплатныя візы будуць выдавацца беларускімі замежнымі ўстановамі згодна з гэтым спісам.

Удзельнікі форуму таксама могуць атрымаць беларускія візы пасля прылёту ў Нацыянальны аэрапорт Мінск.

***

Канцэпцыя правядзення VII Беларускага інвестыцыйнага форуму прадугледжвае пераважны ўдзел у мерапрыемстве патэнцыяльных замежных інвестараў, якія, як мяркуецца, складуць 70% усіх удзельнікаў. Раней ім былі накіраваны афіцыйныя запрашэнні.

31 кастрычніка на сайце investforum.by завяршаецца рэгістрацыя ўдзельнікаў, якія атрымалі запрашэнне на Беларускі інвестыцыйны форум, што пройдзе 15–16 лістапада ў Мінску пры ўдзеле прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

Завяршаецца таксама прыём акрэдытацыйных анкет прадстаўнікоў СМІ. Удзельнікі, якія паспяхова прайшлі працэдуру рэгістрацыі, і акрэдытаваныя журналісты атрымліваюць на электронную пошту адпаведны ліст-пацвярджэнне. Пацверджаная рэгістрацыя з’яўляецца абавязковай умовай прысутнасці на форуме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?