А самую нізкую — жыхары Малдовы, Косава і Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у сераду даследаванні кампаніі GfK «пакупніцкая здольнасць у Еўропе: 2012–2013 гады», аналізуе гэты паказчык у 42 краінах.

«Традыцыйна Ліхтэнштэйн лідзіруе па гэтым паказчыку з істотным адрывам. У 2012 годзе ён тут склаў 57 тыс. еўра на душу насельніцтва.
Далей з адставаннем у 15 тыс., ідзе Нарвегія і Швейцарыя — каля 32 тыс.
А ў канцы гэтай шкалы размясціліся грамадзяне Косава, Беларусі і Малдовы. Насельніцтва першых двух краін мае сярэднюю пакупніцкую здольнасць 2 тыс. еўра на душу насельніцтва, а ў Малдове гэты паказчык складае 1257 еўра», — гаворыцца ў даследаванні.

У дзясятку еўрапейскіх краін з найвышэйшым узроўнем пакупніцкай здольнасці насельніцтва ўвайшлі таксама Люксембург, Данія, Аўстрыя, Швецыя, Германія, Францыя і Бельгія.

Пры гэтым сярэдні ўзровень па гэтым паказчыку ў Еўропе, паводле дадзеных GfK, складае 12 тыс. 802 еўра, што адпавядае магчымасцям грамадзян такой краіны, як Іспанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?