Кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Паэт аб'явіў пра вызваленне маракоў карабля Bourbon Liberty 249, захопленага 15 кастрычніка ў нігерыйскім Порт-Харкорце.

На волі апынуліся шэсць расійскіх маракоў і адзін эстонскі. Падрабязнасці вызвалення не паведамляюцца, вядома толькі, што вяліся перамовы.

Няма і згадкі пра беларуса Сяргея Кургановіча.
Верагодна, ён, як і падазраваў МЗС Беларусі, мае расійскае грамадзянства. Кургановіч працаваў на караблі механікам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?