У нядзелю, 4 лістапада, у Кіеве адбыўся другі таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі і Украіны. Сустрэча завяршылася ўнічыю — 2:2 (0:1, 2:1, 0:0).

Беларусь: Малюцін; Масленікаў-Філічкін, Паўловіч-Сянькевіч-Яфіменка; Казнадзей-Шынкевіч, Андрушчанка-Рэмезаў-Дудко; С.Коласаў-Антонаў, Міхайлаў-Кіслы-Мусіенка; Місюль-Хараманда, Хузееў-А.Коласаў-Пратасеня.

Шайбы: у Беларусі — Антонаў (29.45, 5×4, асістэнты — Міхайлаў, Мусіенка), Кіслы (36.12, асістэнты — Мусіенка, Міхайлаў);

ва Украіны — Гнідзенка (4.07, асістэнты — Наваранка, Паланіцкі), Квітчанка (35.25, Наваранка, Гнідзенка).

Першая сустрэча, якая адбылася 3 лістапада, завяршылася перамогай беларусаў 2:1.

На гэтыя таварыскія матчы ва Украіну зборная Беларусі ездзіла пад кіраўніцтвам трэнера «Гомеля» Андрэя Скабелкі. Каманда ў асноўным была сфарміравана з хакеістаў, якія выступаюць у беларускай экстралізе. Нагадаем, дагэтуль няма яснасці ў сітуацыі вакол фінскага спецыяліста Кары Хейкіля — фармальна ён дагэтуль лічыцца галоўным трэнерам беларусаў, аднак на гэты збор у каманду ён не прыбыў. Размовы пра тое, што Хейкіля пакіне зборную Беларусі, з’явіліся пасля таго, як фін быў звольнены з мінскага «Дынама», якое ён таксама ўзначальваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?