Новы раман расійскага пісьменніка Барыса Акуніна пра сышчыка Эраста Фандорына «Чорны горад» з’явіцца ў кнігарнях 21 лістапада, паведамляецца на сайце выдавецтва «Захараў».

Барыс Акунін (Грыгорый Чхарцішвілі) стаў адным з маральных лідараў расійскай апазіцыі.

Барыс Акунін (Грыгорый Чхарцішвілі) стаў адным з маральных лідараў расійскай апазіцыі.

Верагодна, што прыкладна ў гэты ж час ён паступіць і ў Беларусь.

Як сказана ў анатацыі выдавецтва, «дзеянне рамана пра Эраста Фандорына адбываецца напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Баку — прыгожым і страшным горадзе нафты, нуварышаў, палымяных тэрарыстаў і ўсходніх разбойнікаў. Гэтым разам вялікаму дэтэктыву дастаўся праціўнік, перамагчы якога, здаецца, немагчыма».

Цыкл раманаў пра дэтэктыва Фандорына пачаўся ў 1998 годзе з кнігі «Азазель».

Гэты ж раман неўзабаве быў экранізаваны.

Творы фандорынскай серыі сталі вельмі папулярныя ў Расіі і за мяжой — яны перакладзеныя на больш чым 30 моваў.
Папярэдні раман «Увесь свет тэатр» выйшаў у 2009 годзе і ў першы ж дзень стаў абсалютным лідарам продажаў, апярэдзіўшы нават «t» Віктара Пялевіна. Па задумцы Акуніна акрамя рамана «Чорны горад» у серыі яшчэ павінен выйсці зборнік навэлаў.
А ці чытаеце Вы дэтэктывы? І які Ваш любімы пісьменнік?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?