У Барысаве затрыманы апальшчык прыходу храма Святой Жываначальнай Тройцы, 35-гадовы жыхар Барысаўскага раёна.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, мужчына падазраецца ў крадзяжы з прыхода храма мабільнага тэлефона, фотаапарата, сярэбраных вырабаў, музычнага цэнтра і 573 тыс. 400 рублёў. Агульная сума выкрадзенага — 5 млн. 717 тыс. 600 рублёў.

Распачата справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж). Частка скрадзенага канфіскавана.

Аб злачынстве ў міліцыю паведаміў настаяцель прыхода храма Святой Жываначальнай Тройцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?