Нумары мабільных тэлефонаў прэзідэнта Чэхіі Вацлава Клаўса, віцэ-прэм’ера Караліны Пік, кіраўніка Мінфіна Міраслава Калоўсека, а таксама дэпутатаў ніжняй палаты чэшскага парламента былі выкладзеныя ў інтэрнэт арт-групай Ztohoven, якая выступае за падкантрольнасць урада грамадзянам.

Як заявіў чэшскаму інтэрнэт-парталу Lidovky.cz прадстаўнік арт-групы Раман Тыч, Ztohoven цікава, як скарыстаюцца магчымасцю чэшскія грамадзяне. «Мы прапанавалі ім самы прамы спосаб дэмакратыі», — дадаў Тыч.

Паведамляецца таксама, што арт-група плануе ўсталяваць на адной з вуліц чэшскай сталіцы грамадскі тэлефон з прымацаванай каля яго дошкай з нумарамі палітыкаў, каб гараджане мелі магчымасць пагутарыць з імі, захоўваючы пры гэтым ананімнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?