Як паведамляе тэлеканал СТВ, новы культурна-забаўляльны комплекс у Горках не прайшоў выпрабавання надвор’ем.

Вада пачала прасочвацца ў памяшканне адразу ж пасля першай моцнай залевы.

Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Горацкага райвыканкама Віктар Бяляеў кажа, што амфітэатр пабудавалі за 9 месяцаў пры нарматыўных тэрмінах у 27,5 месяца. Цяпер давялося пачаць работы па дадатковым дрэнажы, каб вада не трапляла на ніжнія паверхі будынка.

У Магілёўскім абласным упраўленні капітальнага будаўніцтва кажуць, што вінаватых у кепскім будаўніцтве шмат.

Маўляў, і праектны інстытут трохі памыліўся, і падрадчык няякасна выканаў працу.

Будаўнікі абяцаюць, што ўсе работыы на аб’екце скончаць ужо да канца лістапада. У снежні пасля свайго ўжо другога адкрыцця комплекс павінен працаваць у поўную сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?