Тлумачэнні бралі таму, што ў Гродна са Свіслачы прыйшоў рапарт, паводле якога Кіркевіч 27 кастрычніка браў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Тлумачэнні ў Кіркевіча браў капітан Павал Лапато, намеснік начальніка Ленінскага РАУС Гродна. Паводле Кіркевіча, ён адмовіўся адказваць на канкрэтныя пытанні, але патлумачыў, што 27 кастрычніка браў удзел ва ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 года.

27 кастрычніка ў Свіслачы людзі з розных гарадоў Беларусі традыцыйна адзначалі памяць паўстанцаў Каліноўскага. Дэмакратычныя актывісты ўсклалі кветкі на магілу Віктара Каліноўскага, да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведалі радзіму Каліноўскіх — сядзібу Якушоўка.

У той дзень міліцыянты затрымалі ў Свіслачы 4-х маладых людзей, склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і выкарыстанні незарэгістраванай сімволікі, а пазней усіх асудзілі: Станіслава Гусакова з Віцебска і Алесь Крот з Мінска, Вітольд Ашурка з Бярозаўкі атрымалі па 3 сутак арышту, гарадзенец Віталь Лопасаў — штраф у памеры 3 мільёнаў рублёў.

Днямі позвы ў суд атрымалі дэмакратычныя актывісты са Свіслачы Анатоль Валюк — суд адбудзецца 26 лістапада, Юры Глебік і Віктар Дзясяцік — іх будуць судзіць 27 лістапада. Перад гэтым міліцыянты прыходзілі да іх таксама браць тлумачэнні. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Алесь Кіркевіч мяркуе, што ў хуткім часе яму таксама могуць даслаць позву са Свіслацкага суда, гэтаксама як і Валюку, Глебіку і Дзясяціку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?