22 лістапада аператыўныя супрацоўнікі мінскага крымінальнага вышуку затрымалі падазраваных у разбойным нападзе на таксіста, учыненым чатыры дні таму,
паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Нагадаем, ноччу 18 лістапада трое невядомых селі да 46-гадовага кіроўцу таксі на прыпынку па вуліцы Свярдлова і папрасілі падвезці ў мікрараён Серабранка. Аднак як толькі аўтамабіль даехаў да Чэрвеньскага рынку, пасажыры папрасілі спыніцца, і двое з іх пакінулі салон, адмовіўшыся плаціць. У гэты час, як пазней расказаў таксіст, трэці кліент, што застаўся ў салоне, дастаў пнеўматычны пісталет і пад яго пагрозай паспрабаваў забраць выручку.

Кіроўца аказаў супраціўленне, завалодаў пісталетам і здолеў пакінуць салон аўтамабіля. Аднак і нападнікі не адставалі.

Гэты канфлікт прыцягнуў увагу нарада Партызанскага аддзела дэпартамента аховы МУС, які праязджаў міма. Выгляд міліцэйскага экіпажу, што набліжаўся, напалохаў злачынцаў, і яны паспешліва ўцяклі. Праўда, забраўшы з салона аўтамабіля 200 тысяч рублёў і некаторыя асабістыя рэчы вадзіцеля.

Па факце нападу ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску была распачата справа за разбой на падставе ч. 2 арт. 207 КК.

Паводле слоў Ластоўскага, падазраваныя ва ўчыненні злачынства былі затрыманы адначасова ў Мінску і Магілёве. Падчас расследавання стала вядома, што нападнікі не з Мінска, двое з іх вучацца ў сталічнай навучальнай установе.
А трэці на выхадныя прыехаў да іх у госці, што яны і вырашылі адзначыць з ужываннем спіртнога. Паколькі грошай расплаціцца з таксістам не было, вырашылі напасці на яго.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?