Двое загінулі і дзясяткі чалавек пацярпелі ў дарожным сутыкненні амаль са ста аўтамабіляў, якое адбылося ў амерыканскім штаце Тэхас.

Больш за 50 чалавек дастаўлены ў бліжэйшую бальніцу, восем з іх знаходзяцца ў крытычным стане, паведамляюць мясцовыя медыкі.

Інцыдэнт адбыўся ў 130 кіламетрах ад Х’юстана ў Дзень Падзякі.

Па словах відавочцаў, на шашы апусціўся густы туман.

Ратавальнікам прыйшлося прыкласці нямала высілак, каб дастаць тых, хто выжыў, з-пад зламаных грузавікоў.

З-за туману выратавальным службам не атрымалася адразу ацаніць маштабы таго, што адбылося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?