Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце пачынае карыстацца сацыяльнай сеткай Twitter. Афіцыйны рахунак прэзідэнта краіны адкрыўся 22 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

У Twitter кіраўнік Літвы будзе інфармаваць на англійскай мове пра сваю дзейнасць, дзяліцца інфармацыяй пра актуальныя пытанні знешняй палітыкі Літвы і навіны краіны.

@ Grybauskaite_LT — гэта адзіны акаўнт кіраўніка нашых суседзяў у Twitter.

Грыбаўскайце ўжо тры гады як карыстаецца ​​профілем у Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?