25 лістапада была распачата крымінальная справа ў дачыненні да 52-гадовага жыхара Гомеля за пагрозу забойствам (арт. 186 КК).

24 лістапада ў кватэры дома па вуліцы Бранскай выпівалі два мужчыны і жанчына. Жанчыне стала дрэнна, і яе знаёмыя выклікалі хуткую дапамогу. На выклік прыбылі фельчар і санітарка. Яны агледзелі хворую, зрабілі кардыяграму і адзначылі, што прычын для шпіталізацыі няма.

«Гэта вельмі раззлавала мужчыну, ён палічыў, што работнікі хуткай не аказалі кваліфікаваную дапамогу, схапіў нож і стаў пагражаць забойствам санітарцы і фельчару.
Хворая жанчына паднялася, адштурхнула раз’юшанага знаёмага ад дзвярэй і крыкнула работнікам хуткай: „Уцякайце!“ Тыя, скарыстаўшыся момантам, змаглі пакінуць кватэру, а затым выклікалі міліцыю», — паведамілі праваахоўнікі.

Па гэтым факце вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?