Пасажыры рэйсавага аўтобуса Мюнхен — Мінск вымушаныя былі затрымацца на дзве гадзіны ў пункце пропуску «Брэст» з-за выяўленай кантрабанды.
Аб гэтым паведаміў начальнік прэс-службы Брэсцкай памежнай групы імя Ф. Э. Дзяржынскага Аляксандр Кіслоў.

У сярэднім памежны і мытны кантроль аўтобусы праходзяць за паўгадзіны, растлумачыў Аляксандр Кіслоў.

У дадзеным выпадку затрымка адбылася па віне кіроўцы, жыхара Бабруйска.
Пасля таго, як пасажыры з асабістымі рэчамі пакінулі аўтобус для праходжання мытнага надгляду, памежнік звярнуў увагу на пакінутыя ў салоне рэчы, пра што праінфармаваў супрацоўнікаў мытні.
Кіроўца аўтобуса растлумачыў, што гэтыя рэчы належаць незнаёмаму яму чалавеку, па просьбе якога ён узяўся даставіць іх з Германіі ў Беларусь. У перадачы апынуліся 2 друкаркі «Фуджы», 100 адзінак парфумерных вырабаў, чатыры паліцэйскія дубінкі, нажы, камплекты ваеннай амуніцыі, аўтазапчасткі.

Усё канфіскавана. Брэсцкай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс. Агульны кошт затрыманага па папярэдніх падліках склала 86 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?