У 12.40, у пятніцу, на праспэкце Ракасоўскага на падыходзе да офісу партыі БСДП быў затрыманы выканаўца абавязкаў старшыні партыі Анатоль Ляўковіч.

Паводле словаў в.а. старшыні партыі Анатоля Сідарэвіча, сп. Ляўковіч паведаміў яму, што затрыманы за выступ на першатравеньскай акцыі.

Намесьніка партыі затрымалі невядомыя, апранутыя ў чорнае і адвезьлі ў нявызначаным кірунку на аўтамабілі «Аўдзі» (2137 АІ‑7). Цяпер А. Ляўковіч знаходзіцца ў РУУС Савецкага раёну Менска.

Складзены пратакол, паводле якога Анатоля Ляўковіча вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця 1 траўня

А 15-й гадзіне стала вядома, што яго неўзабаве павязуць у суд Савецкага р-ну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?