У Мінску ў кватэры па вуліцы Магілёўскай, дзе жыве 21‑гадовы студэнт трэцяга курса адной з мінскіх ВНУ, 31 мая ў 17.35 адбыўся выбух, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікамі следча‑аператыўнай групы Кастрычніцкага ГУУС устаноўлена, што выбух адбыўся ў выніку праводзімых гаспадаром кватэры хімічных доследаў. У выніку студэнт атрымаў шматлікія асколачныя раненні абедзвюх кісцей, правай ступні, правага сцягна, траўматычны шок і пераломы. Ён дастаўлены на лячэнне ў бальніцу. У кватэры пашкоджаны вокны і прадметы мэблі. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі персанальны камп’ютэр, хімічныя рэактывы, хімічнае абсталяванне, сшытак з запісамі па вырабе петардаў. Праверку праводзіць Кастрычніцкае РУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?