СЛУХАЙ СВАЁ! ПАТРАБУЙ БЕЛАРУСКАЕ!

Падтрымаўшы ініцыятыву НАШАЙ НІВЫ “ДЗЕНЬ БЕЗ ЧУЖОГА СЛОВА”, Беларуская Музычная Альтэрнатыва прапануе адмовіцца таксама і ад чужой музыкі. Распачынаецца акцыя “СЛУХАЙ СВАЁ! ПАТРАБУЙ БЕЛАРУСКАЕ!”. Асаблівая ўвага ў гэтай акцыі надаецца FM-станцыям. Усім беларусам прапануецца тэлефанаваць на радыё, віншаваць сяброў з нацыянальнымі сьвятамі і замаўляць толькі беларускія песьні.

FM-станцыі ня супраць пускаць у эфір беларускія кампазыцыі, але якасьць аўдыёкасэтаў (большасьць беларускай музыкі выдаецца менавіта на іх) іх не задавальняе. Таму БМА разаслала ўсім беларускім і некаторым замежным радыёстанцыям CD “ВОЛЬНЫЯ ТАНЦЫ: СЛУХАЙ СВАЁ!”, выдадзены сумесна зь Беларускім Гельсынскім Камітэтам, на якім ёсьць запісы практычна ўсіх беларускіх гуртоў. Таксама на радыёстанцыях пачалі зьяўляцца і іншыя кампакты айчынных гуртоў: “Крамы”, “Тройцы”, “Крыві”, “Улісу”, “Палацу”, “Новага Неба”, “Бонды”, “NRM”.

Будзем спадзявацца, што з нашай і Вашай дапамогай сытуацыя зьменіцца.

Зацікаўленым у супрацоўніцтве з БМА можна зьвяртацца:
а/с 5, Менск, 220085.

Радыёстанцыя Форма заяўкі Час выкананьня заяўкі “Рокс” факс: (017) 2134013 Мінім’юзікбокс: на працягу дня; ліст: 220002 Менск, Старажоўская 8-а максым’юзікбокс: нядзеля з 19 да 21; пэйджар: 2110000 (аб.Радыё Рокс) Пазначайце час і дату заяўкі. Радыё “Бі-Эй” ліст: 220034 Менск, Чапаева, 5. на працягу дня Тэл.: (017)2100901 з 22: 00 “Маладзёжнае радыё” ліст: Менск, Чырвоная, 4 па пятніцах з 22:00 1-ая праграма (Маладзёжнае Радыё) пятніца з 22:40 Беларускага Радыё Тэл.: жывога эфіру (017)2846935 “Мір” ліст: Менск, Камуністычная, 6. “Вагон пажаданьняў” — Тэл.: (017) 2366777 на працягу дня, прамы эфір. 2-я праграма Ліст: Менск Чырвоная 4 штодзень з 12:00 Беларускага Радыё Тэл. жывога эфіру: (017) 2101248 “Сталіца” ліст:Менск, Захарава, 42 (Канавалава) штодзень з 13-14 Тэл.: (0172) 2100367


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0