Паштовая скрынка

 

Чытачу зь Менску. Каб па-беларуску абслугоўвалі, такіх ня ведаем. Нам дужа падабаюцца «Viru Dzaugzmas» на пр.Гедыміна (Gedimino), «Molinis Asotis» на Наваградзкай (Naugarduko), Viski Klub на Замкавай (Pylies). Стравы там усе беларускія: сьвіныя вушы з дранікамі і г.д. Цэны ад 1,5 да 7 даляраў за страву. Гатэль у Вільні каштуе ад 10 даляраў за ноч.

Паўлу Х. з Гановэру. Сьпіс 100 лепшых кніг стагодзьдзя найперш выконвае ролю стваральніка новага «канону і іканастасу» ў беларускім слове. Які пасьля таксама будзе ставіцца пад сумнеў і перасэнсоўвацца ў сваю чаргу. Яснае дзела, што некаторыя кнігі апошніх гадоў займаюць у ім месца вышэйшае за можа больш грунтоўныя даўнейшыя выданьні проста дзеля таго, што яны на вачах. Праз 10 гадоў з ростам і ўрбанізацыяй беларускага грамадзтва сьпіс ужо будзе зусім не такі. Але гэты робіцца тут і цяпер. І вельмі цікава, што ён паказвае. Вазьміце толькі два прыклады.

Быкаў і Караткевіч стаюць вышэй за Коласа з Купалам. І гэтак мабыць будзе ў ХХІ ст.

Кнігі, выдадзеныя за межамі Беларусі, застаюцца незаўважаныя чытачамі, нават тады, калі яны арыентаваныя на масавага чытача, а не на калекцыянэраў ці спэцыялістаў. Гэта важныя праўды, што вынікаюць са сьпісу.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0