У рамках перадвыбарчае кампаніі ў Думу піяршчыкі Саюзу правых сілаў (СПС) выкарысталі ня толькі прэзыдэнта Лукашэнку, але і беларускую апазыцыю.

Менскі запіс праграмы НТВ «Свабода слова» з удзелам Лукашэнкі і Чубайса анансаваўся, яго чакалі, а аднадзённы візыт Барыса Нямцова ў Менск быў неспадзяваным і першым пасьля скандальнай дэпартацыі.

Вечарам 29 лістапада ў сталічнай рэстарацыі «Журавінка» сабраліся апазыцыйныя палітыкі, дэпутаты з групы «Рэспубліка», аналітыкі, праваабаронцы, а таксама паслы Вялікай Брытаніі, Італіі ды дзясяткі журналістаў. Лягчэй сказаць, каго не было: зь лідэраў партый не было Вячоркі, Статкевіча і, натуральна, Беленькага.

У чаканьні Нямцова вядучы «сустрэчы дэпутатаў» генэрал Валеры Фралоў знаёміў прысутных апазыцыянэраў ды весяліў публіку сваімі калямбурамі. Ён паведамляў, што «нашы сябры з Расеі ўжо тут», ды дадаваў, што зь імі пэрыядычна сустракаецца, але часьцей у Маскве. Гэты факт пазьней пацьвердзіў і Нямцоў. Ён імкліва ўвайшоў у залю, павітаўся з Шушкевічам, абняўся зь Лябедзькам...

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алег Тачоны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0