У Маскве памёр былы старшыня КДБ Беларусі Эдуард Шыркоўскі.

Здарылася гэта амаль два гады таму, а ў Беларусі дагэтуль пра ягоную сьмерць не напісана ні радка (калі не лічыць нэкралёгу ў стаўбцоўскай газэце «Прамень»). І былыя калегі, і сябры прамаўчалі, хоць некаторыя і прысутнічалі на пахаваньні Шыркоўскага 14 сакавіка 2002-га на Траякураўскіх могілках у Маскве. Адзіны нэкралёг удалося адшукаць у расейскай газэце «Дуэль». «Група таварышаў» распавяла пра жыцьцёвы шлях Э.Шыркоўскага, якога «ведала ўся краіна ад Прыбалтыкі да Камчаткі, ад Мурманску да Кушкі». Якая слава, такая і памяць.

Якраз цяпер спаўняецца дзесяць гадоў з часу вядомага канфлікту паміж прэм’ерам Кебічам і старшынём КДБ Шыркоўскім. Кебічу не падабалася, што КДБ занадта самастойны і моцны. Прэм’ер бачыў у Камітэце небясьпеку, асабліва непакоіла яго асоба старшыні.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алег Тачоны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0