Рэзыдэнт свабоднай эканамічнай зоны «Берасьце» СП «Санта Брэмар» мае ў 2008 годзе рэалізаваць уласны праект у галіне малой энэргетыкі, паведаміў дырэктар прадпрыемства Сяргей Нядбайлаў.
Гэта мае быць газатурбінны блёк аўстрыйскай вытворчасьці, які будзе выпрацоўваць уласную электраэнэргію. Гэта мае на на 10‑15% зьнізіць сабекошт энэргарэсурсаў для прадпрыемства.
Кошт праекту складае 1,5 млн эўра. Выканаць яго «Санта Брэмар» зьбіраецца за ўласныя сродкі.
СП «Санта‑Брэмар» — гэта буйны вытворца рыбнае прадукцыі. У 2006 годзе яго аб’ём вытворчасьці склаў $176 млн. Сёлета рост вытворчасьці складае 30%. 65% прадукцыі ідзе на экспарт.
0
0
0
0
0
0