Гановэрскія пункціры

*

Лопаецца на каштане

пупышка:

ого як няпроста

вылузвацца з абалонак!..

Ведаю, ліст.

*

У куксінах:

і калі

вы ўжо навучыцеся, як трэба

расьці, гарадзкія дрэвы?!

*

Прадвесьніца.

Дрэвы

ўслухоўваюцца ў вестку,

пні — ў немату.

*

Сьцяжынай дайшоў да ракі:

ні моста, ні кладкі.

Далей магчыма

ісьці адно толькі

вадою ці — па вадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0