«Тэрмінал» («Terminal»)
ЗША, 2004, каляровы, 128 хв.
Жанр: сэнтымэнтальная трагікамэдыя
Адзнака: 7 з 10
Знаны кінафантазёр Стывэн Сьпілбэрг узяў гісторыю пра іранца, які 12 год пражыў у аэрапорце «Шарль дэ Голь», — і перастварыў яе ў сэнтымэнтальную й чульлівую трагікамэдыю, пяшчотную й казачную, як галівудзкі торт.
Віктар Наворскі, грамадзянін умоўнай усходнеэўрапейскай краіны, прылятае ў Нью-Ёрк. Але пакуль Наворскі вандраваў, у ягонай краіне адбыўся пераварот, і цяпер герой ня можа ні трапіць у ЗША, ні вярнуцца дадому. Ён застаецца ў аэрапорце і спрабуе ўладкаваць жыцьцё ва ўмовах ветліва-варожай амэрыканскай бюракратыі.
Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"
Андрэй Расінскі
0
0
0
0
0
0