Былы курсант Менскай сувораўскай вайсковай вучэльні маладафронтавец Алесь Смольскі працягне навучаньне ў адной з жодзінскіх школ.

Алесь правучыўся ў Сувораўскай чатыры з паловай гады. «Я ня быў выдатнікам, але асаблівых праблемаў з навукай у мяне не было. — Дый вучоба падабалася», — кажа хлопец.

Праблемы ў юнака пачаліся ў сьнежні, калі кіраўніцтва вучэльні дазналася пра яго ўступленьне ў шэрагі незарэгістраванага «Маладога фронту». У асабістых рэчах юнака знайшлі членскі білет арганізацыі, які і канфіскавалі як рэчавы доказ. За лічаныя дні кіраўніцтва падпісала загад аб адлічэньні, а камандзір узводу Юры Пуцятаў патэлефанаваў бацькам — каб тыя прыехалі і забралі сына. Напярэдадні Калядаў Алесь здаў форму і забраў дакумэнты.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Юлія Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0