Упершыню беларус выйграў Кубак Яндэксу. Пераможцам спаборніцтваў стаў мянчук, студэнт факультэту прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Ігар Маханёк. Усяго ў VI Адкрытым кубку Расеі па пошуку ў Інтэрнэце бралі ўдзел 9 925 чалавек, у тым ліку 237 беларусаў. Былі праведзены два адборачныя туры, вочны фінал прайшоў у Маскве. Ад удзельнікаў патрабавалі знайсьці ў сеціве правільныя адказы на розныя незвычайныя пытаньні: напрыклад, адшукаць у Інтэрнэце мапу сяла ў Самарскай вобласьці, школе якога сёлета споўнілася 39 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?