Салігорскі гарвыканкам даў дазвол на адкрыцьцё ў горадзе алеі імя Янкі Купалы. Заяўку на гэта падаваў у траўні грамадзкі актывіст Аляксей Валабуеў.

Праўда, яшчэ ня вызначалася месца, дзе будзе пасаджаная гэтая алея — ініцыятары ніяк ня могуць сустрэцца з галоўным архітэктарам гораду сп-няй Кругловай, каб абмеркаваць канкрэтнае месца.

Закладка алеі заплянаванае на восень, бо летам праз надвор’е рабіць гэта нельга. Апроч алеі, мясцовыя дэмакратычныя актывісты зьбіраюцца ўсталяваць у гэтым месцы шыльду ў гонар Купалы і паставіць лаву.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0