Беларускi дзяржаўны ўнiвэрсытэт

БДУ ўвёў летась новыя правілы. Раней памер аплаты на першым курсе залежаў ад таго, на якiх умовах паступаў абiтурыент — здаваў усе іспыты і не набiраў прахаднога бала (важна было i тое, колькi балаў не хапала) альбо абмяжоўваўся толькi сумоўем. Пачынаючы зь мiнулага лета, усе абiтурыенты павiнны здаваць уступныя экзамэны цi прадстаўляць адпаведныя сэртыфiкаты. Кошт платнай адукацыi таксама стаў аднолькавым. Праўда, БДУ прадугледжвае значныя льготы за высокiя паказчыкi пры здачы ўступных экзамэнаў — ад 50 да 100 адсоткаў.

Самымi дарагiмi факультэтамi ва ўнiвэрсытэце традыцыйна застаюцца факультэт мiжнародных дачыненьняў (МД) i юрыдычны. Найдаражэйшым цяпер зьяўляецца навучаньне па спэцыяльнасьцях «лiнгвакраiназнаўства», «мiжнароднае права», «сусьветная эканомiка», «мытная справа» факультэту мiжнародных дачыненьняў, а таксама «правазнаўства» i «эканамiчнае права» на юрфаку. Памер аплаты тут складае 1500 у.а. у год. У некалькi разоў таньней абыдзецца вучоба на факультэце фiлязофii i сацыяльных навук, факультэце радыёфiзыкi i электронiкi альбо на фiзычным, фiлялягiчным, бiялягiчным, хiмiчным цi мэханiка-матэматычным факультэтах. Самая танная спэцыяльнасьць ва ўнiвэрсытэце, як нi дзiўна, зноў жа на МД — «культуралёгiя» (670 у.а. у год). На дваццаць умоўных адзiнак менш (650 у.а.) абыдзецца навучаньне ў Iнстытуце кiраваньня i сацыяльных тэхналёгiй БДУ па спэцыяльнасьцi «сацыяльная работа».

Дагавор памiж унiвэрсытэтам i студэнтам заключаецца на ўвесь пэрыяд навучаньня.

У сёлетнiх першакурсьнiкаў-платнiкаў, якiя за высокiя паказчыкi пры паступленьнi атрымалi 100-адсоткавую льготу на год навучаньня, ёсьць шанц заслужыць аналягiчную «зьніжку» i на другi год. Калi па вынiках дзьвюх сэсiй сярэднi бал студэнта будзе складаць восем балаў i больш (для прыродазнаўчых факультэтаў) i 8,5 i больш (для гуманiтарыяў), яго наагул вызваляюць ад аплаты, а пры наяўнасьцi вакансii пераводзяць на бюджэт. Пры сярэднiм бале 7,5—8 (для прыродазнаўцаў) цi 8—8,5 (для гуманiтарыяў) студэнт аплачвае толькi 25 адсоткаў сумы. На 50-адсоткавую льготу ён можа разьлiчваць пры пасьпяховасьцi 7—7,5 цi 7,5—8 балаў адпаведна таму, прыродазнаўца ён цi гуманiтар. Калi за першы курс сярэднi бал склаў адпаведна 6—7 цi 6,5—7,5, студэнт мае права на 25% зьніжкі.

Для тых, хто сёлета паступiў на першы курс з 50-адсоткавай iльготай па аплаце, дзейнiчае свая сыстэма. Калi па вынiках дзьвюх сэсiй сярэднi бал складае 8 i больш (для прыродазнаўцаў) цi 8,5 i больш (для гуманiтарыяў), 50-адсоткавая зьніжка студэнту захоўваецца i на ўвесь другi курс. Пры пасьпяховасьцi 7,5—8 цi 8—8,5 адпаведна плата за навучаньне павялiчваецца на 25 адсоткаў. Адвучыўшыся на першым курсе з сярэднiм балам 7—7,5 (для прыродазнаўчых факультэтаў) цi 7,5—8 (для гуманiтарыяў), студэнт дзённай формы БДУ будзе вымушаны на другiм курсе плацiць за вучобу на 50% больш. Пры сярэднiм бале 6—7 (для прыродазнаўцаў) i 6,5—7,5 (для гуманiтарыяў) плата ўзрасьце на 75%. Пры пасьпяховасьцi 6 балаў i менш (для прыродазнаўцаў) i 6,5 бала i менш (для гуманiтарыяў) плацiць трэба ў поўным памеры.

Студэнты-платнiкi, якiя цяпер вучацца ў БДУ на другiм курсе i вышэй, могуць прэтэндаваць на льготу па аплаце, калi iх адзнакi за ўвесь пэрыяд навучаньня не апускалiся нiжэй за 6 (па 10-бальнай сыстэме) цi «добра» (па старой 5-бальнай) i пры сярэднiм бале, не нiжэйшым за 8,05 (для прыродазнаўцаў) i 8,75 (для гуманiтарыяў). Пры такой умове рэктар БДУ мае права зьнiзiць плату ў iндывiдуальным парадку з улiкам цяжкага матэрыяльнага становiшча студэнта: пасьля першага году навучаньня — на 25%, пасля другога курсу — на 50%, пасьля трэцяга — на 100% (гэта тычыць толькi тых факультэтаў, якiя маюць бюджэтнае фiнансаваньне).

Усе льготы па аплаце дзейнiчаюць адзiн навучальны год.

Беларускi дзяржаўны пэдагагiчны ўнiвэрсытэт iмя М.Танка

Тут кошт навучаньня складае 650—700 даляраў у год. Самыя дарагiя (700 даляраў) — «падвойныя» спэцыяльнасьцi, адна зь якiх — замежная мова (англiйская, француская, гішпанская). Дагавор заключаецца на ўвесь пэрыяд навучаньня, а дадатак да яго з вызначэньнем цэн — на год.

— Апошнiя два гады кошт навучаньня ў нас амаль не мяняўся, — растлумачыў прарэктар па навучальнай працы Юры Быкадораў, — аднак у сувязi з павелiчэньнем стаўкi першага разраду бюджэтнiкам з 1 сьнежня 2004 году нашы расцэнкi таксама ўзрастуць. На колькi — пакуль сказаць цяжка. Але мы ўсё роўна будзем вытрымлiваць сацыяльны ўзровень цэн.

Iльготы па аплаце ў пэдунiвэрсытэце таксама прадугледжаны. Напрыклад, калi адзiн з бацькоў студэнта працуе ва ўнiвэрсытэце на стаўку пяць гадоў i больш, iм даецца 50-адсоткавая зьніжка. Таксама маюць права на льготу пры аплаце наступныя катэгорыi: студэнты з малазабясьпечаных сем’яў; зь сем’яў ваеннаслужачых, якiя сталi iнвалiдамi пры выкананьнi службовага абавязку; воiны-iнтэрнацыяналiсты, звольненыя ў запас, а таксама дзецi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў; дзецi-сiроты; дзецi бацькоў — iнвалiдаў I i II груп, а таксама дзецi III i IV ступенi страты здароўя; «чарнобыльцы» (асобы, для якiх прадугледжаны льготы ў артыкулах №18—20 i 23—25 Закону Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых у вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»). Усе вышэйпералiчаныя катэгорыi могуць прэтэндаваць на зьніжку па аплаце вучобы, пачынаючы з другога сэмэстру першага курсу — пры ўмове, што iх пасьпяховасьць за першую сэсiю (сярэднi бал) была роўная васьмі балам i вышэйшай.

Акрамя таго, iльгота па аплаце — ад 25 да 100 адсоткаў (у залежнасцi ад канкрэтнага выпадку) — прадугледжана для студэнтаў з шматдзетных сем’яў; сем’яў, дзе ёсьць непаўналетнiя iнвалiды да 18 гадоў; сем’яў, дзе працаздольны дарослы даглядае састарэлага сваяка векам ад 80 гадоў i больш, сваяка — iнвалiда I групы цi дзiця-iнвалiда да 18 гадоў. На льготу ў памеры 100 адсоткаў аплаты могуць разьлiчваць тыя студэнты-платнiкi, якiя па вынiках чатырох сэсiй (значыць, пасьля заканчэньня II курсу) маюць сярэднi бал 9 i вышэйшы i прымалi актыўны ўдзел у грамадзкiм жыцьцi ВНУ. Пры наяўнасьцi вакансiй такiя выдатнiкi-актывiсты загадам рэктара могуць быць пераведзены на бюджэт.

— Сыстэма льгот у нашым унiвэрсытэце скiравана на тое, каб заахвочваць студэнтаў лепш вучыцца, быць актыўнымi i выконваць правiлы ўнутранага распарадку ў вучэбных карпусах i iнтэрнатах, — адзначыў першы прарэктар унiвэрсытэту Васiль Бондар. — Прэтэндаваць на льготу студэнт можа не па вынiках навучальнага году, а пасьля кожнай здадзенай сэсii.

Беларускi дзяржаўны ўнiвэрсытэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi

БДУІР мае платную дзённую адукацыю па 28-мі спэцыяльнасьцях. Памер платы зьмяняецца ў залежнасьцi ад канкрэтнага факультэту. Найдаражэйшая вучоба на факультэце кампутарных сыстэм i сетак i на факультэце iнфармацыйных тэхналёгiй i кiраваньня — для I—IV курсаў сума складае 2 млн 190 тыс. рублёў у год, для V — 2 млн 10 тыс. руб. Таньней за ўсё навучаньне абыдзецца на факультэце радыётэхнiкi i электронiкi ды на факультэце кампутарнага праектаваньня: для I—IV курсаў — 1 млн 790 тыс. рублёў у год, для V — 1 млн 650 тыс.

Дагавор заключаецца на ўвесь пэрыяд навучаньня, але сума аплаты карэктуецца ў залежнасьцi ад зьмены «мiнiмалкi»: колькi разоў на год яна павышаецца, столькi ж разоў растуць i цэны на навучаньне. Студэнты стацыянару павінны ўносiць плату паквартальна, завочнiкi — раз у сэмэстар. Пры спазьненьнi з аплатай налiчваецца пеня. Як i ў любой iншай ВНУ, тут могуць адлiчыць за няплату.

Для студэнтаў, чые бацькi працуюць ва ўнiвэрсытэце на стаўку больш як год, прадугледжана 50-адсоткавая льгота на аплату навучаньня.

Перад тым як агучыць наступную льготу, растлумачым, што такое паўпрахадны бал. Напрыклад, у ВНУ прадугледжана 50 бюджэтных месцаў для першакурсьнiкаў. Прахадны бал — 19. З такiмi вынiкамi здаюць экзамены 40 абiтурыентаў. Застаецца 10 вакантных бюджэтных месцаў, на якiя прэтэндуюць тыя, хто здаў уступныя iспыты на 18 балаў. Такiх 100 чалавек. Зь iх — па пэўных паказчыках — адбiраюць 10 шчасьлiўчыкаў. 18 у гэтым прыкладзе i зьяўляецца паўпрахадным балам. Пры залiчэньнi на платнае аддзяленьне студэнтаў-першакурсьнiкаў з паўпрахадным балам (у нашым прыкладзе гэта могуць быць тыя 90 з сотнi набраўшых «18») iм даецца 50-адсоткавая зьніжка на першы сэмэстар. Яна можа «падоўжыцца» i на другi сэмэстар пры ўмове, што студэнты здалi сэсiю зь сярэднiм балам 4,5 i вышэйшым (па старой сыстэме). Калi абiтурыент не дабраў аднаго бала да паўпрахаднога на ўступных экзамэнах, яму даецца скiдка ў памеры 25%. Зноў жа — да першай сэсii, па вынiках якой будзе відаць, захаваецца льгота на другi сэмэстар цi не (умова тая ж — сярэднi бал 4,5 i вышэйшы). Студэнту, чыя пасьпяховасьць за два сэмэстры склала 4,5 бала i вышэй, рэктар можа пайсьцi насустрач i захаваць 25-адсоткавую льготу на наступны сэмэстар. Калi такi паказчык студэнт здолеў пратрымаць цэлыя чатыры сэмэстры, памер iльготы павялiчыцца да 50%. 75-адсоткавая льгота даецца толькi тым, хто 6 сэмэстраў (3 курсы) вучыўся выключна на «выдатна».

Пры наяўнасьцi вакантных месцаў i пасьпяховасьцi па вынiках двух сэмэстраў 4,5 бала i вышэйшай «платнiка» могуць перавесьцi на бюджэт. Рашэньнем рэктарату плата за навучаньне можа быць дадаткова зьнiжана на 25% за асаблiва актыўны ўдзел студэнта ў навуковай i грамадзка-арганiзацыйнай рабоце ВНУ.

Для студэнтаў з малазабясьпечаных сем’яў, дзе даходы кожнага яе члена нiжэйшыя за пражытачны мiнiмум, прадугледжана зьніжка 10%. Вось толькi ў грашовым вымярэньнi гэта зусiм не вялiкая розьнiца.

— У нас нiзкая рэнтабэльнасьць, — растлумачыў прарэктар па вучэбнай рабоце ўнiвэрсытэту Ўладзiмер Красоўскi. — Так званым «сацыялам» мы налiчваем плату па сабекошце, ня ўлiчваючы свайго прыбытку. Ён складае 10%. Адмiнусуйце iх ад сумы аплаты звычайнага «платнiка», якi ня мае льгот, i ўбачыце, што розьнiца будзе невялiкая.

Беларускi нацыянальны тэхнiчны ўнiвэрсытэт

Тут аплата залежыць ад спэцыяльнасьцi i формы навучаньня. Самыя танныя спэцыяльнасьцi дзённай формы — прафэсiйнае навучаньне i працоўнае навучаньне. Мiнулым летам яны каштавалi 480 даляраў у год. Найдаражэйшыя спэцыяльнасцi — электразабесьпячэньне i электрычныя сеткi i сыстэмы — 800 даляраў.

Для дзяцей супрацоўнiкаў унiвэрсытэту прадугледжана стандартная 50-адсоткавая зьніжка па аплаце навучаньнч. Што да астатнiх студэнтаў-платнiкаў, то пры iх пасьпяховасьцi 4,75 бала па вынiках двух сэмэстраў i наяўнасьцi вакансiй магчымы перавод на бюджэт.

P.S.: З павелiчэньнем заробку работнiкам бюджэтнай сфэры ў сьнежнi мiнулага году зьменяцца i цэны на навучаньне ў беларускiх ВНУ. Пакуль што iдзе iх пераразьлiк, новыя расцэнкi яшчэ ня вызначаны, але тое, што яны будуць большымi ў параўнаньнi зь сёлетнiмi, прыведзенымi ў матэрыяле, — адназначна.

Паводле www.studenty.by

Ільготы для студэнтаў-платнікаў у БДУІР

10%: для студэнтаў зь сем’яў, дзе даходы кожнага члена нiжэйшыя за пражытачны мiнiмум.

25%: за актыўны ўдзел у навуковай i грамадзкай рабоце ВНУ.

(да першай сэсіі) калi абiтурыент не дабраў 2 балаў да прахаднога на іспытах. Калi сярэдні бал за чатыры сэмэстры складае 8—8,5, памер iльготы павялiчыцца да 50%.

50%: для студэнтаў, чые бацькi працуюць ва ўнiвэрсытэце на стаўку больш як год.

(да першай сэсіі) калі абітурыент здаў уступныя іспыты з паўпрахадным балам (на адзінку меншым за прахадны). Зьніжка дзейнічае і далей, калі студэнт здае сэсiю зь сярэднiм балам 8—8,5.

75%: калі студэнт 6 сэмэстраў вучыўся на «выдатна».

100%: пры наяўнасьцi вакансіяў i сярэднім бале 8—8,5 па вынiках 2 сэмэстраў, «платнiка» пераводзяць на бюджэт.

Цана навучаньня

(даляраў у год)

БДУ: да 1500;

БДПУ: 650—700;

БДУІР: ад 830 да 1000;

БНТУ: ад 480 да 800.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0