Знакі прыпынку
* * *
Жыцьцё — чарга за сьмерцю. Прычым, такая, у якой ці рухацца, ці стаяць на месцы — адно і тое ж.
* * *
Усё, што існуе, існуе толькі для таго, каб існаваць. Гэтым вычэрпваецца ўвесь сэнс быцьця. Таму існаваць правільна — значыць, існаваць з задавальненьнем, чым і кіруецца большасьць людзей. Большасьць — правільныя людзі.