Віктар Шаціла

ТРЫЯЛЕТ

Убачыў зорны я ланцуг

У небе, сьсечаным вятрамі.

У пералівах, ліхтарамі —

Убачыў зорны я ланцуг…

І хай я сьлепну. За дварамі

Зазьзяў вясёлкай змрочны луг!

Убачыў зорны я ланцуг

У небе, сьсечаным вятрамі.

ГЕНІЙ

Вы не ўсьвядомілі, панове:

З глыбін, з пачварнае ральлі

Ён нарадзіўся — ад зямлі,

Але пакіне сьлед у Слове!

І будзе ён не “а палове”,

Не у натоўпе, дзе былі

Вершаскладаньня каралі…

Вы не ўсьвядомілі, панове, —

Ёсьць шлях: любоўю сьвет заліць…

І міласэрнасьцю зайграе

Душа — ягоная — жывая!..

Ёсьць шлях: любоўю сьвет заліць!

Дальбог, няма вышэй аздобы.

Хай азіятчына, Эўропа

Сабе будуюць закуткі…

А ён… суцэльны на вякі!

Алесь Кушнер

Краіна крывавых дажджоў

Мы жывём на памежжы ўжо тысячы год,

З аднаго боку — Захад, з другога — Усход,

Зьлева — свабода, справа — прыгнёт,

І ня ведае ён, куды кінуць народ.

Той народ, што стагодзьдзі мурам стаіць,

І у жылах яго кроў даўно ўжо кіпіць,

А народ той жадае быць вольным ад ўсіх,

Дык прабач. Гаспадар, не патрэбен ты ім.

Дай ім, курва, свабоду, забойства спыні,

Хай спадарства адродзіць свае карані,

Хай вяртаецца герб, хай вяртаецца сьцяг,

Каб мы больш не жылі, нібыта ў гасьцях.

Прачынайся хутчэй, беларуская раць,

Каб здабыць перамогу і больш не прайграць.

Няхай соцна зазьзяе над нашай Зямлёй

І блакітнае неба падорыць спакой.

Аўген Зубовіч

* * *

Прысьнісь мне, родны край ліцьвінскі —

Зямля, што узнасіў Агінскі,

Што апісаў Міцкевіч словам.

Была бо талентам ты сховам

І талентаў сама ўзрасьціла.

Як некалі цудоўна была!

Прысьнісь мне, родная краіна, —

Пры Нёмане прысьнісь, даліна,

Прымройцесь, пушчы і лясы,

Азёры дзіўнае красы.

У снах каб пад маім маленьнем

Тваім хвалюючым адзеньням

Я сэрца мог аддаць імпэтна.

Каб не падалася бязмэтна

Яго мне гарт прамарнаваць!

Табе хачу ахвяраваць

Я кожны кут душы маёй!

Пакуль шчэ ў моцы розум мой

І думкі родзіць галава, —

Прысьнісь мне, родная Літва!

Сяргей Макарэвіч

* * *

Што з таго, што людзі — бязбожнікі,

Атэісты, д’ябла заложнікі?

Што з таго, што ня дбаюць пра лепшае,

Сапраўднае жыцьцё, чалавечае?

Што з таго, што ходзяць рабамі ўсе

Пад ярмом, пад абцасам ганебнае?

Мабыць, годнай долі ня вартыя:

Чалавек і жывёліна — роўнае.

Што з таго, што сяброў забіваюць,

Пакаленьні нашчадкаў зьнішчаюць?

Што з таго, што жывуць не па правілах?

Бо няма таго, хто паправіць іх.

Што з таго, што ваююць з прыродаю,

Зьдзекуюцца з стварэньня Божага?

Чалавек сьпяшае за модаю.

Што з таго, што грахі ўсе ведаю,

А як не грашыць — ня ведаю?

Што ж з таго?..

Вольга Сасонка

* * *

Нас калыхалі паданьні…

Сьпелыя ў лесе чарніцы,

Дзіўна-празрыстыя здані,

Дрэвы, расьліны, зарніцы.

Нас прыручалі да казак,

Да белых, у кветках, садоў,

І кожны меў абавязак —

Захоўваць у сэрцы любоў.

І нас аб’ядналі мары,

Мае і твае надзеі,

Ад стомы шэрыя хмары,

Што ў бязьмежжа ляцелі.

І нас павянчалі палі,

У рэчцы лілеі-кветкі,

Пявучыя цэркваў званы,

Што абдымалі палеткі.

Але разьядналі… часы

І нашы выпрабаваньні,

Але ж мы насустрач ішлі,

Марай жылі аб спатканьні.

Ты помніш чароўнасьць казак,

Сарамлівасьць майскіх садоў?

І наш сьвяты абавзак —

Захоўваць у сэрцы любоў.

Мікалай Куксо

ТЫ СЬВЯТАЯ, МОВА МАЙГО КРАЮ

Мне руская мова

Здаецца траскучай,

А родная мова —

Такой мілагучнай!

Родную нашу

Паўсюль выціскаюць,

Яна ж не здаецца,

Вясёлкаю зьзяе.

Мякка, лагодна

Людзям ўсьміхнецца,

Плаўна, павольна

Песьняй пальецца.

Песьня нам кажа,

Што мова жывая —

Яна не памерла,

Яна акрыяе.

Мова у душах

Людзей адгукнецца,

І ў кожнага сэрца

Моцна заб’ецца.

Родная мова —

Мова сьвятая,

Яна беларусаў

Ў народ аб’яднае.

Sany Dragonfly

* * *

Я не пакіну цябе. Не пакіну —

У неба адымем

Адно каханьне

На двух.

Я назаву расьліну

Тваім імем —

Сьвятым сьвітаньнем.

…Айцец, сын, сьвяты дух.

Я не скаруся табе, не скаруся.

Я стану аднойчы

Тваёй патрэбай —

Зламі.

Ты быў, ёсьць, будзеш — мая спакуса.

Твае вочы

Цалуе неба.

Мне б таксама… Амінь.

Я не стрымаю сябе, не стрымаю…

Па боскім законе

Лёс чалавечы

Жаў зрух.

Замест дзьвюх хісткіх — адна прамая.

Мае далоні,

Твае плечы…

…Айцец, сын, сьвяты дух.

Вольга Марозава

* * *

Аркуш паперы

З пэўным малюнкам.

Нейкія дзьверы.

Прэч падарункі.

Крылы аддайце

Ветру да заўтра.

Думкі схавайце

Да большага сьвята.

Сьлёзы на вечар.

Усё па раскладзе.

Эпоха ня-рэчаў.

Краіна бязладзьдзя.

Уладзімер Старыковіч

ВІНШАВАНЬНЕ СТАРОГА БЕЛАРУСА

Гады, гады — як тыя птушкі,

Што ў вырай шэрагам ляцяць.

Гады імчаць, і трэба, дружа,

Аб добрым болей ўспамінаць…

Успомні дом свой, свой надзел, суседа,

Свой край,

Што хмызьняком парос,

Гняздо бусла ды бохан хлеба,

Што бацьку на пашу прынёс.

Успомні, дружа, чараўніцу,

Што сэрца позіркам працяла —

Аж і сама ў палон папала

Вачэй блакітнага бяздоньня,

Сваё жыцьцё з тваім зьвязала —

Вы сталі існасьцю адною…

Краіну ўспомні,

Што пад чыстым небам

Ляжыць у кожнага ў душы,

Што продкі звалі Беларусьсю —

На што забыліся сыны…

Не забывай краіны сьветлай,

Што полымем ў душы гарыць,

Не забывай Радзімы беднай,

Што ў тваім сэрцы хоча жыць.

Успомні гонар, годнасьць, веру,

Успомні продкаў запавет,

Каб не згубіцца ў цямрэчы

І каб пайсьці рашуча ў сьвет…

Успомні — лепей табе стане.

Агеньчык трэскае ў душы —

І недзе там, ў глыбінях сэрца,

Ты зноўку, братка, малады.

— О так, — ты скажаш, —

Маладосьць мінула,

І існасьць поўніцца тугой

Аб днях, што ў часе патанулі

І што ня вернуцца,

Хаця б ваўком завой…

Не трэба, дружа, выць і плакаць.

Любы узрост — жыцьця палёт.

Ты лепш падумай, што пакінуць

Сынам і ўнукам наўмалот.

Свае ўчынкі ўспамінай ты,

Прыгадвай, што зрабіў ня так,

Каб не згубіцца перад Богам,

Каб не застацца «проста так»…

Бо «проста так», як большасьць людцаў,

Што здраднае жыццё правалаклі праз час, —

Ня трэба, дружа, бо забудуць, ня ўспомняць

Ні імён, ні кім быў кожны з нас…

…Ну што ж! Здаровы ўжо бывайце,

Шчасьлівы будзьце — нас не забывайце!

Пачуйце гучны наш адказ:

«Віншуем!» — «З нараджэньнем вас!»

М.А.Хамякоў

Пераклад Анатоля Трафімчыка

* * *

За ўсё, за ўсякія пакуты,

Скрыжалі, кінутыя ў бруд,

За продкаў час, брутальны, люты,

За грэх, што зьдзейсьнілі мы тут,

За беды роднае краіны,

Каб Бог ёй шчасьця, сілаў даў,

Малецеся сьлязой адзінай,

Каб дараваў, каб дараваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0