У нумары «НН» за 13 траўня А.Сідарэвіч у артыкуле «Апошні шумны юбілей» ускосна закрануў цікавае пытаньне, згадаўшы пра існаваньне дзяцей вайны: «Застануцца тыя, перад кім дзяржава вінаватая найбольш».

І адразу паўстае пытаньне — а хто ў РБ лічыцца дзіцем вайны? Ці існуюць яны ўвогуле? А калі існуюць, то як іх залічаюць да катэгорыі дзяцей вайны?

На маю думку, мабыць, тых, хто нарадзіўся пасьля 22 чэрвеня 1941 г. А зь якога моманту не лічыць? З моманту вызваленьня з-пад акупацыі канкрэтнай мясцовасьці ці з вызваленьня Менску, а можа, Берасьця? А калі такая катэгорыя людзей вызначана дзяржавай, то што гэтыя людзі з таго маюць? Адным словам, пытаньняў процьма.

Добра было б, каб гэтую тэму ваш тыднёвік закрануў яшчэ раз, але больш пашырана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0