1 ліпеня газэта «Głos znad Niemna» перадрукавала мой артыкул «Звычайны беларус», які ўпершыню зьявіўся ў 1995 г. у кнізе «Стэрэатыпы і нацыі», выдадзенай па-ангельску і па-польску.

Гэта абуральны факт, бо ніхто з рэдкалегіі газэты не зьвяртаўся да мяне па дазвол на перадрук. А таму зьяўленьне артыкулу без майго дазволу выглядае як парушэньне аўтарскіх правоў. Гэта тым больш прыкры для мяне факт, што на сёньня газэта набыла скандальную вядомасьць. У выданьнях з падобнай рэпутацыяй я ніколі не друкую сваіх артыкулаў і ніколі не пагадзіўся б надрукаваць, калі б да мяне зьвярнуліся па дазвол. У гэтай справе я пакідаю за сабой права звароту ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0