У Менску рыхтуецца да друку зборнік гістарычных працаў Юр’я Туронка.

Паводле словаў ініцыятара выданьня Валера Булгакава, кніга прыблізным аб’ёмам 1300—1400 старонак мае зьявіцца ў жніўні 2006 г. У яе ўвойдуць усе працы Туронка, прысьвечаныя беларускай гісторыі — ад артыкулаў 1970-х гадоў, калі ён пісаў пра школьніцтва на Беласточчыне, да такіх манаграфічных дасьледаваньняў, як «Вацлаў Іваноўскі і беларускае Адраджэньне», ды артыкулаў апошніх гадоў, зьмешчаных, напрыклад, у «Беларускім Гістарычным Аглядзе».

Большую частку кнігі (каля 800 старонак) складуць перакладзеныя з польскай працы. Укладальнікам выданьня будзе сам аўтар. Пытаньне з навуковым рэдактарам пакуль застаецца адкрытым. Зацікаўленыя асобы могуць зьвяртацца да В.Булгакава

([email protected]).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0