Старшыня ТБМ Алег Трусаў абураны намерам «Нямецкай хвалі» распачаць расейскамоўнае вяшчаньне на Беларусь, але ўпэўнены, што перамога будзе за беларушчынай. І канстатуе, што трасянка — гэта ад прыроды.

На «Дойчэ вэле» акапаліся белагвардзейцы

«НН»: Якая думка прыйшла вам у галаву, калі Вы пачулі пра пляны «Нямецкай хвалі» стварыць расейскамоўную перадачу для Беларусі?

Алег Трусаў: Я пачуў пра гэта па беларускай «Свабодзе» і вельмі зьдзівіўся, што радыё не зрабіла ніякага камэнтару. Мы накіравалі лісты паслу Нямеччыны, кіраўніку расейскай праграмы «Нямецкай хвалі», пад патранажам якой ствараецца беларуская перадача, а таксама кіраўніку самой радыёстанцыі. Гэта сьмешны аргумэнт: «Калі беларусы ведаюць расейскую мову, дык будзем рабіць па-расейску». Але ж у Нямеччыне шмат хто ведае ангельскую мову — дык давайце «Нямецкую хвалю» на ангельскую перавядзём. Але ёсьць радыё «Швэцыя» па-беларуску, і «Палёнія», і перадачы ў Літве ды Латвіі, Радыё Ватыкана, тая ж «Свабода». Цяпер мы вядзём перамовы, каб стварыць на BBC беларускамоўную службу ці хаця б маленькую перадачу. Калі адказ ад немцаў будзе адмоўны ці яго ня будзе ўвогуле, мы пачнём зьбіраць подпісы грамадзян і дасылаць іх у пасольства Нямеччыны. Мы ведаем, як дасягнуць посьпеху.

«НН»: Але чаму немцы вырашылі парушыць традыцыю вяшчаньня на Беларусь з-за мяжы па-беларуску?

АТ: Гэта ініцыятыва расейскай рэдакцыі станцыі. Відаць, там акапаліся «былыя белагвардзейцы» з сваёй ідэяй «адзінай і непадзельнай». Калі яны вяшчаюць на Расею па-расейску, дык няхай і вяшчаюць. Але вяшчаць адмыслова на Беларусь па-расейску — такога ня трэба. Лепш няхай яны ніякай перадачы ня робяць, чым будуць рабіць па-расейску.

Моўнае пытаньне вечнае. Гэта палітыкі зацерліся

«НН»: Ці не здаецца Вам, што моўнае пытаньне адышло на другі плян, зацерлася нават у самой Беларусі?

АТ: Моўнае пытаньне вечнае. Гэта палітыкі зацерліся. Многім ужо даўно пара на пэнсію, пісаць мэмуары, гадаваць унукаў і не дурыць людзям галавы.

«НН»: Сярод апазыцыйных палітыкаў ёсьць тыя, хто практыкуе дзьвюхмоўе. Ці апраўданы «тактычны» адыход ад беларускай мовы падчас палітычнай кампаніі з намерам пасьля перамогі вярнуцца да яе?

АТ: Людзі, якія гэта абяцаюць, ніколі так ня зробяць. Калі такі чалавек прыйдзе да ўлады, расейшчына папрэ яшчэ больш. Таму яны да ўлады і не прыходзяць. Такі ўжо наш народ. І тое, што Лукашэнка размаўляў на трасянцы, дало яму шмат балаў, бо наш народ увесь размаўляе на трасянцы.

«НН»: Дык, можа, насьпела патрэба ў кандыдаце, які прафэсійна валодае трасянкай?

АТ: Штучна такога чалавека ня зробіш: трасянка — гэта ад прыроды.

«НН»: Ці маюць рацыю тыя, хто лічыць, што палітык, які карыстаецца беларускай мовай, траціць у папулярнасьці?

АТ: Наадварот, гэта заўжды вядзе да павышэньня папулярнасьці. Магу давесьці на ўласным прыкладзе. Яшчэ ў савецкія часы, у 1990-м годзе, я перамог на выбарах у парлямэнт, пры гэтым я сам і ўся мая каманда размаўлялі па-беларуску. Каб размаўляў па-расейску, то прайграў бы. Цяпер рэйтынг беларускай мовы вырас значна. Колас на мінулых парлямэнцкіх выбарах вёў кампанію па-беларуску і па выніках экзыт-полу набраў больш за 60% галасоў.

«НН»: Існуе думка, што кожны беларус разумее родную мову, нават калі і не прызвычаіўся на ёй размаўляць.

АТ: Я скажу шырэй: кожны чалавек, які доўга жыве ў Беларусі — гадоў дваццаць, — можа быць ці татарынам, ці азэрбайджанцам, а беларускую мову разумее.

«НН»: Нават у нашых неспрыяльных для мовы ўмовах?

АТ: А нашы ўмовы такія, што ён расейскай мовы нармальнай ня чуе нідзе. І, дарэчы, дзякуючы Лукашэнку. Выступае міністар адукацыі Радзькоў па-расейску і кажа, што школьнікі павінны дапамагаць бацькам зьбіраць «бульбу». Людзі асымілююцца і пераходзяць на трасянку цягам 10—15 гадоў. Я ведаю адну кітаянку, якая на трасянцы размаўляе, на добрай мсьціслаўскай гаворцы. Выйшла замуж за беларуса. Літаратурнай расейскай мовы ў Беларусі ад 5 да 10%. Усё астатняе — беларускае.

Белмоўны брэнд — адразу прыбытак

«НН»: На якіх франтах наступае беларуская мова?

АТ: У рэкляме і ў гандлёвых марках. Мы кожнаму прадпрымальніку, які па-беларуску зрабіў хоць маленькую назву, пішам падзяку. Як мы падзяку напісалі хлебазаводу №2, дырэктар запрасіў нас у госьці, пачаставаў хлебам і цяпер выпусьціў гатунак «Радзівілаўскі». Цікава, што цяпер вытворцы робяць так: брэнд па-беларуску, вялікімі літарамі, а ўсё астатняе на этыкетцы — дробным шрыфтам па-расейску.

«НН»: А адкуль гэтая тэндэнцыя зьявілася?

АТ: Бізнэсоўцы зразумелі: як толькі беларускамоўны брэнд — адразу прыбытак. Таму што людзям у вочы кідаецца. Ідзе расейскамоўная балбатня па БТ. Паўза, і пачынаецца рэкляма «Самсунгу», «Сьнежкі» ці «Рэно», на добрай беларускай мове, прыгожымі галасамі. Спажывец адразу прачынаецца, запамінае, ідзе і купляе.

«НН»: Які статус набыла цяпер беларуская мова?

АТ: Калі раней яе лічылі «калгаснай», дык цяпер гэта мова эліты — пісьменьнікаў, інтэлігенцыі і багатых людзей.

«НН»: А які будзе наступны этап разьвіцьця мовы?

АТ: Як толькі зьменіцца ўлада, пачнецца бурны пераход ад трасянкі да літаратурнай беларускай мовы. Будучы прэзыдэнт ужо будзе прамаўляць на літаратурнай мове, нават калі будзе зачытваць з паперкі.

Гутарыў Алесь Кудрыцкі

Таварыства беларускай мовы заклікае дасылаць лісты на «Deutsche Welle» з патрабаваньнем весьці новую праграму па-беларуску. Вось каардынаты тых, на чыё імя можна пісаць:

Frau Cornelia Rabitz, кіраўніца расейскай рэдакцыі аддзелу праграм Усходняй і Сярэдняй Эўропы, пры якой ствараецца «Беларуская хроніка».

Director General’s Office Berlin

Evelyn Fischer

Тэлефон: 8-10-49-304-646-50-02

Факс: 8-10-49-304-646-50-50

E-mail: [email protected]

Head of PR and Communications

Dr. Johannes Hoffmann

Тэлефон: 8-10-49-228-429-20-41

Факс: 8-10-49-228-429-20-47

E-mail:

[email protected]

DW-WORLD russian

Deutsche Welle

Kurt-Schumacher-Str. 3

D-53110 Bonn

Germany

Электронны адрас:

[email protected]

Вось прыкладны тэкст па-ангельску.

Dear Sir (Madam) …

I was delighted to learn that Deutsche Welle will be covering Belarusian topics in broadcasts directed to Belarus. The citizens of Belarus are bombarded daily with official propaganda and are in desperate need of objective and current information.

It is highly disappointing, however, that these programs will be done in Russian language. Saddled with a near-dictator who hates the Belarusian language and is anxious to surrender the country’s sovereignty, most Belarusians appreciate their native tongue and associate it with democracy. At the same time, it is a known fact that many decades of russification have done their damage, and as a result many Belarusians in their daily life speak Russian. It does not, however, prevent them from understanding spoken Belarusian perfectly well.

According to the latest official survey more than 70% of the population consider Belarusian their mother tongue, and 37% use it daily. Even greater percentage than 70% has no difficulty understanding spoken Belarusian. The small minority that does not understand it, or perhaps refuses to understand it, is not the audience that Deutsche Welle or any Western broadcaster should be addressing.

Sincerely,

(імя)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0