Янка Купала належыць да кагорты мысліцеляў і асветнікаў, якія пакінулі значны след у духоўным жыцці нашай краіны, гаворыцца ў віншаванні. У айчынную гісторыю Янка Купала ўвайшоў, перш за ўсё, як паэт‑грамадзянін, роданачальнік сучаснай беларускай літаратуры, якая дзякуючы яго творчасці набыла сусветную славу і прызнанне.
«Усё жыццё Янкі Купалы прасякнута імкненнем бачыць Айчыну незалежнай, мірнай і магутнай дзяржавай. Сённяшняя суверэнная Беларусь з высокім узроўнем эканамічнага, навуковага і культурнага развіцця з’яўляецца ўвасабленнем мар вялікага песняра», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Няхай і ў далейшым творчая спадчына Янкі Купалы будзе для нас прыкладам сапраўднага патрыятызму і самаадданага служэння Радзіме», — гаворыцца ў віншаванні.