Пра гэта карэспандэнту «НН» паведаміў салігорскі грамадзкі актывіст Іван Шыла. Іван пабачыў імя Дашкевіча ў матэрыялах сваёй справы.

Нагадаем, што Зьміцер Дашкевіч адбывае паўтарагадовае пакараньне ў шклоўскай калёніі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі («Маладога фронту»). На волю ён мусіць выйсьці 15 сакавіка 2008 г.

Адвакат І. Шылы Мар’яна Сімашка пацьвердзіла словы свайго падаабароннага : «Сапраўды, з крымінальнай справы І. Шылы ў асобную вытворчасьць выдзелена справа Зьмітра Дашкевіча. Зроблена гэта на падставе арт. 402 КК «Адмова ці ўхіленьне сьведкі ад даваньня паказаньняў».

Паводле гэтага артыкулу Дашкевічу можа пагражаць штраф, альбо паўгоду арышту, альбо два гады папраўчых работ. Усе матэрыялы, што датычаць З. Дашкевіча ўжо накіраваныя для азнаямленьня ў шклоўскую калёнію.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0