Экс-прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса 10 жніўня сустрэўся з навучэнцамі Беларускага ліцэю, які ў жніўні працуе ў Гданьску.

Валэнса зазначыў, што для яго «няма Беларусі без Эўропы, як і няма Эўропы безь Беларусі». Ён падкрэсьліў, што палякі гатовыя дапамагаць беларусам у іх змаганьні за свабоду, але сваю прышласьць беларусы мусяць будаваць сваімі рукамі, не чакаючы паратунку ані з Усходу, ані з Захаду. Ліцэісты мелі сустрэчы з кінарэжысэрамі Анджэем Вайдам ды Кшыштафам Занусі, польскім палярным падарожнікам Маркам Каміньскім, сынам драматурга Францішка Аляхновіча Юркам, гісторыкам Аленай Глагоўскай. А Гданьскае рачное параходзтва арганізавала для іх бясплатную вандроўку па Гданьскай затоцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0