Нядаўна па радыё пачуў шакуючую навіну: у Пінску будзе зьнесены шэраг дамоў у цэнтры гораду, каб спраставаць транзытную вуліцу. Ня даў веры. Празь некалькі дзён прачытаў пра гэта ў «НН».

Пачалі руйнаваць Горадню, і тут раптам — Пінск. Што гэта? Натуральна, што гэта не выпадковасьць, адчуваецца нейкая заканамернасьць. Складаецца ўражаньне, што ідзе ціхая, неаб’яўленая вайна зь Беларусьсю. Ідзе зачыстка тэрыторыі, вызваленьне яе ад рэштак беларуска‑ліцьвінскай мінуўшчыны, якіх і так засталося вобмаль. Прычым пасьпешна, па ўсёй краіне, і грошы на гэта знаходзяцца.

Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Бо як іначай гэта разумець? Ці не было б больш рацыянальным зрабіць адвод транзытнага транспарту з цэнтру гораду на ўскраіну? Аднак не. Спачатку тую ж самую транзытную вуліцу ператварылі ў тупік, перакрыўшы яе пачварным будынкам ГДК. А цяпер вырашылі адвесьці ўбок за кошт старых дамкоў. А можа, лепей зруйнаваць гэтую гаргару ГДК? А што, бурыць дык бурыць! І адсяляць нікога ня трэба.

Месяц таму я гуляў па гэтым кавалку вуліцы з гасьцямі з Польшчы. Гэта якраз адрэзак вуліцы ад гістарычнага цэнтру да доміка Рышарда Капусьцінскага. І тады я пачуў ад маіх гасьцей, што тут няма духу, але… калі б тут былі кавяранькі, бары, крамкі, то, можа, тады адчулася б жыцьцё.

Хай людзі ўбачаць Вашымі вачыма: зьмясьціце на nn.by Вашы фоты і інфармацыю: [email protected], 29-707-73-29, 29-613-32-32, 17-284-73-29.

Тут яшчэ захаваліся падворкі, па якіх, напэўна, гойсала дзятва ў часы маленства Рышарда Капусьцінскага, пра што ён апісвае ў сваёй кнізе «Імпэрыя». І яны таксама маглі б стацца аб’ектам зацікаўленасьці для турыстаў — аматараў творчасьці вялікага рэпарцёра. Але гораду часоў Рышарда ня будзе. Засталося падарваць калегіюм і зьнесьці касьцёл разам з сэмінарыяй (а што яны там цацку сабе зрабілі!) — і тады Пінск стане ўзорным сучасным белорусскім горадам, з пустынным заасфальтаваным пляцдармам, зручным для транспарту, замест гэтых развалюх.

Пінчук

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0