Зь Беларусі і Літвы
Сяло Белавеж, Пружанск. пав., Гродзен. губ.
Так званая «сыбірская» язва прайшла; зьверы хварэць перасталі, але на месца гэтага хварэе скаціна на языкі і ногі (яшчур). Дахтары зь Пецярбургу, Юр’ева і з губэрні яшчэ не разьехаліся, таксама ёсьць яшчэ і паліцыя з Гродны і Беластоку. Сяляне тутэйшыя не даюць лячыць жывёлу, бо, кажуць, баяцца штрафу за кожную захварэўшую скаціну; таму нават і не гавораць, што ў каго захварэла. Найбольш хварэе жывёла на граніцы Брэсцкага павету.
І.Во-ко [Язэп Варонка? — «НН»]
З усіх старон
У Аўстрыі. У Марыенбадзе зьяжджаюцца імпэратары аўстрыйскі Пранцішак-Язэп і нямецкі, Вільгельм. Туды прыяжджае галоўны міністар турэцкі на перагаворы з галоўным міністрам аўстрыйскім. Адтуль турэцкі едзе ў Нямеччыну і ў Бэрліне мае быць у імпэратара.
№32, 1910 г.