Міністэрства інфармацыі не зарэгістравала ўзгодненай ва ўсіх інстанцыях назвы «БДГ. Деловая газета». Міністар Уладзімер Русакевіч загадаў выдаўцу газэты Пятру Марцаву патлумачыць, што значыць «Б» у абрэвіятуры.

Марцаў сказаў, што «большая». Русакевіч загадаў перапісаць дакумэнты, расшыфраваўшы абрэвіятуру ў дужках. Марцаў адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што цягам трох месяцаў назва ўзгаднялася й нарэшце была зацьверджаная Менгарвыканкамам, а таксама былі ўнесеныя зьмены ў статут прадпрыемства «Марат». Цяпер жа трэба перарабляць і перападаваць усе дакумэнты наноў. Русакевіч паабяцаў, што націсьне на каго трэба, каб усе зьмены ўнесьлі за адзін дзень, сказаў, што атрымаў на тое згоду намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Алега Праляскоўскага. Марцаў не паверыў. І правільна зрабіў, бо чыноўнікі падманвалі яго за 13 з паловай гадоў, што існавала газэта, тысячы разоў. Шкада. Добрая была газэта. А ведаючы Марцава, упэўненыя, што газэта будзе існаваць і надалей. Пакуль — у Інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0