Ужо лета прайшло... Ніякіх цікавых спраў у жыцьці гасударства не было. Ціха як ніколі. Пісалася аб рэвізіях інтэндантаў, чыгунак, упраўленьняў — і скрозь адкрывалася страшэннае казнакрадзтва, у каторым замешаны і вялікія чыноўнікі, чым глыбей рабілі рэвізію, тым больш крадзяжоў і ашуканстваў адкрывалася...

Што чуваць за граніцай?

У Чарнагорыі тымчасам банкет, 15-га гэтага месяца абвесьцілі тамака, што іх князь Мікалай, каторы сядзіць ужо на пасадзе 50 год, адгэтуль будзе называцца каралём, а Чарнагорыя — каралеўствам. І тутака ізноў ніхто ня будзе пратэставаць, бо Чарнагорыя, ці будзе каралеўствам, ці княствам, усё роўна ня будзе мець вагі ў палітычных стасунках паміж эўрапейскімі гасударствамі. …Бо Чарнагорыя — край голы і бедны.

Віцебск — гэта стары беларускі горад, але цяпер беларускае мовы на вуліцах не чуваць, — асабліва ў сярэдзіны гораду. Затое па краёх гораду скрозь пануе наша мова. ... Шкада толькі, што нашыя бабы кідаюць спрадвечныя хатнія ўзоры, а гоняцца за моднымі ўзорамі з «паперак». Такім парадкам на ручнікох зьяўляюцца крамныя ўзоры — «тандэт», на каторыя і глядзець прыкра, дый не відаць, што выйшлі зь беларускіх кроснаў.

В.Тройца (Вацлаў Іваноўскі. — «НН»)

№34, 1910 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0