Сярэдняя цана квадратнага мэтра аднапакаёвак у сталіцы ўзяла сымбалічную планку тысячы даляраў.

На мінулым тыдні яна дасягнула 1017 даляраў за кв. м. Экспэрты газэты «Недвижимость Беларуси» зазначаюць, што павольны рост цэнаў прадоўжыцца да канца году. Прычына — попыт перавышае прапанову на першасным рынку, нягледзячы на тое, што будаўніцтва жыльля ў Менску ідзе шпаркімі тэмпамі — сёлета мусіць быць уведзена мільён квадратных мэтраў. Растуць цэны і на другасным рынку.

Сярэдні кошт аднапакаёвай кватэры ў Менску — $35 тыс. Падобныя цэны — у Празе й Заграбе, дзе сярэдні заробак вышэйшы ў разы. Сярэдні кошт двухпакаёвай кватэры ў сталіцы складае $46,6 тыс., трохпакаёвай — $62,5 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0