Сум па дому Твайму нішчыць мяне
Зыначваюцца крокі:
Лякарні, душы, брамы.
Таемныя вырокі,
Расквечаныя крамы.
Пустыя калідоры —
Адчужана прастора.
Бальсанавыя норы
Вялебнага сабору.
Нязбыўна, назаўсёды,
Адчайна, гожа, шэра:
Самотных вулак лёды
І цішыня, і вера.
* * * (сказала: хадзем, хадзем)
сказала: хадзем, хадзем
там, дзе раскінута пасьвіцца неба пад сном валажараў
дзе пастухі і авечкі разгорнуты на старонцы дзевяць
дзе сэрца ціха пульсуе
вечар
за акіянам