Як паведамляе The People, футбольны фанат Марын Здраўкаў скіраваўся ў Англію і зьмяніў сваё імя на Манчэстар Юнайтэд (знакаміты футбольны клюб).

43‑х гадовы будаўнік з Баўгарыі ня змог стрымаць сьлёз пасьля наведваньня стадыёну МЮ — Олд Трафард, нягледзячы на тое, што ён быў пустым.

«Я вельмі хваляваўся. Я ўсё жыцьцё марыў прыехаць у Манчэстар, тут жыве мая душа. Калі я выйшаў на поле, я расплакаўся. Гэта найвялікшы момант у маім жыцьці».

«Калі я заўтра памру, то памру шчасьлівым чалавекам. «Юнайтэд» для мяне ўсё. Гэта мая сям’я, мая жонка і каханка адначасова. Я не магу дачакацца таго моманту, калі змагу паглядзець матч з 75 тыс. заўзятарамі».

Манчэстар, цяпер так трэба зьвяртацца да баўгарскага заўзятара, стаў фанатам «чырвоных д’яблаў» пасьля таго, як першы раз пабачыў іх па TV яшчэ дзіцем. Цяпер ён пераехаў з баўгарскага гарадка Сьвіштаў у Лёндан.

manutd.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0