З 9 па 19 ліпеня пройдзе штогадовая вучоба кіраўнікоў замежных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Як паведаміла прэс-служба МЗС, у межах дадзенага мерапрыемства будзе арганізавана серыя спецыяльных семінараў. Перад пасламі выступяць кіраўнікі органаў дзяржкіравання па пытаннях асноўных кірункаў эканамічнай палітыкі, уключаючы інавацыі і развіццё прамысловага патэнцыялу краіны. Кіраўнікі замежных устаноў атрымаюць магчымасць больш дэталёва вывучыць экспартны патэнцыял сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама турыстычныя магчымасці Беларусі.

Плануецца, што паслы наведаюць ААТ «Бабруйскаграмаш», ААТ «Белшына», ААТ «Фандок», ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат», ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ «Слуцкі мясакамбінат». З дыпламатамі сустрэнуцца кіраўнікі Магілёўскай і Мінскай абласцей, канцэрнаў «Белнафтахім» і «Беллеспаперапрам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?