Вайна беспрацоўным

Падрыхтаваныя ў Закон аб занятасьці насельніцтва зьмены ўвядуць больш жорсткія патрабаваньні для атрыманьня статусу беспрацоўнага. Калі беспрацоўнага накіруе на прафэсійную перападрыхтоўку аддзел занятасьці, такія людзі будуць лічыцца працоўнымі.

Удар па аўтаперагоншчыках

У кожнай вобласьці будзе створаны мытны склад для гандлю замежнымі аўтамабілямі пад кантролем Дзяржаўнага мытнага камітэту й МУС. Такое даручэньне дадзена Лукашэнкам ураду. Дагэтуль фізычныя асобы плацілі нашмат менш, чым фірмы. З 1 лістапада мытны склад на «Ждановічах» стане папаўняцца легкавікамі.

Беларускі Winston

У сьнежні ў продажы зьявяцца цыгарэты Winston, вырабленыя ў Беларусі. Міжнародная кампанія JTI перадала ліцэнзійныя правы на вытворчасьць гэтай маркі менскаму ТАА «Тытунь-інвэст». Беларусь стане першай краінай, дзе цыгарэты Winston будзе рабіць не рэгіянальнае прадстаўніцтва JTI, а іншы вытворца. Зь лютага «Тытунь-інвэст» вырабляе таксама цыгарэты Magna і Monte Carlo.

Чарговае «павышэньне»

З 1 кастрычніка павышана тарыфная стаўка першага разраду з 51 тыс. да 58 тыс. руб. Базавая велічыня павышана з 25,5 тыс. да 29 тыс. руб. Перад гэтым тарыфная стаўка павышалася 1 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0