Як сьвяткавалі «Дажынкі» ў сталінскі час? Кадры кінахронікі 1945 г. даносяць да нас НКВДыстаў у вянках і вусатых правадыроў на жытнёвым полі.

«Дажынкі» не шанаваліся як самастойнае сьвята. «Апошні сноп» жалі на «сацыялістычным спаборніцтве» і для «ўдарных намалотаў». Так, у агітацыйнай стужцы «Чырвоны дазор» 1937 г. сялянкі ў адгазьнік зьбіраюць жыта, конь у адгазьнік вязе снапы.

Чаму ўсходні таталітарызм так любіў вясковыя сцэнкі? Мусаліні толькі раз засьвяціўся на малацільні, а вось Сталін у жытнёвым полі — карцінка кананічная. Ці не таму, што ён арганізаваў галадамор 1933-га?

На сёлетніх Дажынках сучасны Бацька доўга гаварыў пра народ, пра простага чалавека й повязь зь ім. Народ таксама меўся. На вялікай адлегласьці, у глыбіні кадру, адціснуты на далёкую пэрыфэрыю ахоўнікамі. Кранальных кадраў еднасьці правадыра й народу не знайшлося. Здымаць ня ўмеюць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0