Дождж

Палёнае паветра не натхняе

Ні на падарожжы, ні на вершы,

Але ў надвор’і не націсьнеш на «rewind»,

Не націсьнеш «stop» ці «play». Спацеўшы,

Будзеш рухацца паміж будынкаў,

Бы жаўнер паміж акопаў, але сёньня

Я іду свабодна, раблю здымкі —

Сёньня дождж, імжыць у Вашынгтоне.

У Беларусі дождж таксама, Франкфурт плача

Кроплямі буйнымі, што нясуцца з хмараў,

Над Ірляндыяй маланкі, у Польшчы не іначай.

Дождж — гэта паэзія, і нават безь «піяраў».

Не ставала гэтага. Так не ставала!

Цяжка жыць, калі бэтонная пустэльня

Пяе песьні мэханізмаў і блішчыць мэталам,

А паэт — бы ў пекле — дранік на патэльні.

Палёнае паветра не натхняе,

Але сёньня дождж, імжыць у Вашынгтоне.

Беларусь, бы субмарына, у думках усплывае.

Іду да аўтамата: «Мама! Як там дома?»

Вашынгтон—Чэйпэл-Гіл, ЗША

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0