Сёньня моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня хадзіў па позьве ў баранавіцкую раённую пракуратуру. Сьледчая Юлія Аскальдовіч паведаміла хлопцу, што ягоная крымінальная справа падоўжана яшчэ на два месяцы. Яраслава падазраюць у парушэньні артыкулу 193 КК «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». У пятніцу ў суд перадалі аналягічную справу Івана Шылы, салігорца найхутчэй будуць судзіць у жніўні.

Таксама сёньня сьледчая Аскальдовіч сказала Грышчэню, каб праз два дні ён прайшоў псыханэўралягічную экспэртызу. У сераду Яраслаў, сапраўды, зьбіраецца ісьці ў баранавіцкі псыханэўралягічны дыспансэр на праверку.

Заўтра а 11:00 Іван Шыла і Яраслаў Грышчэня даюць прэс‑канфэрэнцыю на ўправе БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?