Аляксандар Лукашэнка загадаў Ломацю праверыць мытню. Зянон Ломаць прапанаваў — чыгунку, і знайшоў растраты ў пабудове Менск‑Арэны і плошчы Незалежнасьці.

9 ліпеня А. Лукашэнка прыняў старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця. Як паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, кіраўнік КДК інфармаваў аб праверцы разьмеркаваньня й выкарыстаньня зямлі ў Менскім раёне.

Старшыня КДК паведаміў, што цяпер створаны працоўныя групы, у якія ўвайшлі прадстаўнікі сілавых структураў і Камітэту дзяржкантролю, і такія групы замацаваны за кожным сельскім светам. На прыкладзе Менскага раёну будуць выяўленыя ўсе выпадкі незаконнага выдзяленьня пляцаў, самавольнага захопу і незаконнага будаўніцтва. Тэрмін правядзеньня праверкі — да 1 кастрычніка.

А.Лукашэнка даў даручэньне правесьці такія праверкі скрозь.

У ходзе дакладу кіраўнік дзяржавы таксама паставіў задачу, не марудзячы, правесьці праверку працы Мытнага камітэту, а таксама некаторых суб’ектаў гаспадараньня.

КДК з свайго боку прынёс прпапанову аб праверцы Чыгункі, і кіраўнік дзяржавы з гэтым пагадзіўся.

Таксама Ломаць паінфармаваў пра факты неэфэктыўнага выкарыстаньня бюджэтных сродкаў, вылучаных на рэканструкцыю плошчы Незалежнасьці і пабудовы спарткомплексу «Менск‑Арэна».

Таксама прэзыдэнт і старшыня КДК чарговы раз абмеркавалі пытаньне прыпісак у сельскай гаспадарцы і пагразілі вінаватым крымінальнай адказнасьцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?